Беларускія скаўты арганізавалі зімовую вандроўку на каноэ

24-1На рацэ Вузлянка (Мядзельскі раён) адбылася чарговая педагагічная сустрэча для звязовых (тых, хто займаецца дзецьмі-скаўтамі ўзростам 12-17 гадоў).

Гэтым разам фармат сустрэчы быў незвычайны. У першую чаргу, скаўты вырашылі перажыць прыгоду, якой так часта не хапае, і на суткі ператварыліся ў індзейцаў. У пошуках месца для начлегу яны сплаўляліся на каноэ па зімняй рацэ. Вада была вельмі халоднай, часам нават каноэ трапляла на лёд.

Пасля 12 кіламетраў сплыву, знайшоўшы цудоўнае месца для начлегу, усе высадзіліся на высокім беразе. Начавалі ў індзейскіх вігвамах. Пры вячэрнім вогнішчы ў зімовым лесе прагучала канферэнцыя, на якой звярнулі ўвагу на арганізацыю  скаўцкага летніка.

Адным з важных вынікаў сустрэчы было рашэнне зрабіць тэхнічны курс для скаўтаў у маі.

catholic-scouts.by

для друку для друку