Беларускія католікі стварылі УКантакце старонку «Шукаю цябе»

szukajuТут можна знайсці сяброў, з якімі пазнаёміліся ў пілігрымках.

У сацсетцы «Вконтакте» з’явілася незвычайная старонка пад назвай «Шукаю цябе, беларускі католік», паведамляе katolik-gomel.by.

— Тут мы будзем публікаваць паведамленні аб пошуку чалавека. Калі вы сустрэлі прыгожую дзяўчыну ці добрага хлопца, ксяндза ці сястру, але не змаглі падысці і пазнаёміцца па якіх-небудзь прычынах, або ж проста ўбачылі цікавага чалавека, то вы можаце паспрабаваць знайсці яго, апісаўшы сваю гісторыю, — тлумачаць ініцыятары. — Ёсць задумка зрабіць групу, пры дапамозе якой можна было б знайсці тых, з кім мы пазнаёміліся ў ходзе пілігрымкі, парафіяды, дзён моладзі, якіх-небудзь парафіяльных святаў. Пагадзіцеся, было такое, што вы, напрыклад, падчас якога-небудзь канцэрта ці ж маладзёжнага свята гулялі ў ручаёк і пазнаёміліся з дзяўчынай або хлопцам. Даведаліся імя, адкуль ён (яна), але так і не даведаліся прозвішча…

За дзень на старонку падпісаліся ўжо каля 160 чалавек.

для друку для друку