Без удакладнення прычын беларускія ўлады забаранілі служыць ксяндзу Юрыю Вільку

Ксёндз Юрый Вільк мае польскае грамадзянства і ўжо шмат гадоў служыць святаром у Віцебскай дыяцэзіі.

4 верасня святар атрымаў ліст ад упаўнаважанага па справах рэлігіяў і нацыянальнасцяў Леаніда Гулякі, якім 3 верасня адмяняе дазвол на святарскае служэнне ў Беларусі, інфармуе Белсат.

Апошнія гады кс. Юрый быў пробашчам парафіі ў Варапаеве, што ў Пастаўскім раёне. Раней ён працаваў у іншых парафіях Беларусі.

Сам святар у інтэрв’ю «Белсату» патлумачыў, што загаду аб выездзе з краіны не было, бо яго віза ўсё яшчэ дзейнічае. Аднак ён не можа выконваць святарскае служэнне.

У Беларусі ўлады рэгулююць дзейнасць святароў. Без спецыяльнага дазволу замежныя святары не могуць цэлебраваць нават адну Імшу. Для пастаяннай працы неабходны дазвол, падпісаны Гулякам.

для друку для друку