Беларускі рукатворны абраз «Беззаганнае Сэрца Марыі» перадалі для Папы Францішка

ikonaПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з дзяржаўным сакратаром Ватыкана кардыналам П’етра Паралінам перадаў у дар Папе Рымскаму Францішку рукатворны абраз «Беззаганнае Сэрца Марыі», перадае БЕЛТА.

Абраз выкананы па беларускай тэхналогіі Сожскай скані. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што каштоўнасць іконы складаецца ў тым, што яна зроблена звычайнымі людзьмі. «Гэта сведчанне нашага міжканфесійнага міру і згоды», — сказаў Прэзідэнт Беларусі.

для друку для друку