Беларускі гурт «Laudans» зрабіў апрацоўку вядомай калядкі (+відэа)

Усё хутчэй і хутчэй набліжаюцца святочныя дні, на вуліцах і ў дамах з’яўляюцца ўпрыгожаныя елкі, навагоднія агеньчыкі, усмешкі і калядны настрой. Набліжаецца Божае Нараджэнне…

Гурт «Laudans» таксама распачаў падрыхтоўку да святаў. На днях у інтэрнэце з’явілася відэа, на якім прадставілі спеў «Як прыбеглі пастухі».

Відэа здымалася ў дольным касцёле мінскай архікатэдры. Акрамя асноўнага склада гурта былі запрошаны хор з касцёла на Залатой Горцы і сесіённыя музыкі.

«Мы хацелі падзяліцца жывым гучаннем добра вядомай калядкі і паказаць прыгажосць каляднай атмасферы», — кажуць выканаўцы.

Алёна Палачанская.

для друку для друку