Беларуская кустодыя капуцынаў ахіне душпастырскай апекай беларусаў у Вільнюсе

timthumb (1)19 лютага 2016 года была падпісана дамова паміж кусташам айцоў капуцынаў у Беларусі а. Алегам Шэндам і арцыбіскупам віленскім Гінтарасам Грушасам, згодна з якой ад 13 сакавіка 2016 года капуцыны Беларускай Кустодыі распачынаюць душпастырскую паслугу ў парафіі св. Барталамея ў Вільнюсе, паведамляе kapucyny.by.

Адрас парафіі:
Касцёл Святога Барталамея
вуліца Ужупё, 17a
Вільнюс

Vilniaus Šv. apaštalo Baltramiejaus bažnyčia
Užupio g. 17a
Vilnius
timthumb

timthumb (2)
Сёння Вільнюс налічвае больш за 20 парафій, у большасці з якіх паралельна ўжываецца польская і літоўская мовы. Біскуп Гінтарас Грушас жадае, каб капуцыны заняліся пастырствам менавіта сярод беларусаў.

для друку для друку