Беларусь патрапіла ў спіс краін, дзе пераследуюць хрысціян

Беларусь патрапіла ў спіс краін, дзе існуе сярэдні ўзровень пераследу хрысціянаў.

Пра гэта вядзецца ў дакладзе «У адказ на пераслед» праекту «Пад мячом Цэзара» каталіцкага ўніверсітэту Нотр-Дам у штаце Індыяна (ЗША). Разам з тым канкрэтнага апісання прычын, па якіх Беларусь патрапіла ў гэты спіс, у дакуменце няма.

Апроч Беларусі, з еўрапейскіх краін да ліку тых, дзе пераследуюць хрысціян, адносяцца Грэцыя і Расія. У іх таксама адзначаны сярэдні ўзровень пераследу.

З постсавецкіх краін ён таксама адзначаны ў Казахстане, Кыргызстане, Таджыкістане і Туркменістане. Ва Узбекістане і Азербайджане адзначаны высокі  ўзровень пераследу.

krynica.info

для друку для друку