- Каталіцкі Веснік - http://catholicnews.by -

Беларусь наведае Вялікі канцлер Мальтыйскага Ордэна

malta [1]24-26 красавіка Беларусь з афіцыйным візітам наведае Вялікі канцлер Мальтыйскага Ордэна Альбрэхт фон Бёзелагер, які ў іерархіі Ордэна з’яўляецца прэм’ер-міністрам і міністрам замежных спраў. Пра гэта на брыфінгу 20 красавіка паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык.

Вялікі канцлер прыме ўдзел у мерапрыемствах у рамках міжнароднай канферэнцыі «Чарнобыль праз трыццаць гадоў. Ад аварыйнай сітуацыі да адраджэння і ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця пацярпелых тэрыторый».

Адбудуцца таксама яго сустрэчы ва ўрадзе Беларусі і з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем. Бакі абмяркуюць актуальны стан і перспектывы двухбаковага ўзаемадзеяння, шляхі актывізацыі супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы.

Мальтыйская ордэн — з’яўляецца рыцарскім рэлігійным ордэнам Каталіцкага Касцёла. Ён мае статус арганізацыі-назіральніка пры ААН і ў Радзе Еўропы, падтрымлівае дыпламатычныя адносіны з 105 дзяржавамі. Па міжнародным праве Мальтыйскі ордэн з’яўляецца дзяржавападобным утварэннем, сам ордэн пазіцыянуе сябе як дзяржава.

krynica.info [2]