Беларус Ян Чупрынскі прыняў пасвячэнне дыяканату ў супольнасці айцоў марыянаў

Ян Чупрынскі на здымку крайні злева

9 мая 2020 года супольнасць айцоў марыянаў павялічылася на пяць дыяканаў, паведамляе seminarium.marianie.pl.

Дапаможны біскуп Элцкай дыяцэзіі Адрыян Гальбас SAC удзяліў дыяканскае пасвячэнне семінарыстам кангрэгацыі. Сярод іх і наш суайчыннік Ян Чупрынскі МІС, які паходзіць з Барысава.

У сваёй гаміліі іерарх закрануў тэму прыняцця Евангелля ў сваё сэрца як жывога Слова, каб такім чынам быць больш падобным да Езуса Хрыста, які пасылае сваіх вучняў абвяшчаць Добрую Навіну.

Вечныя шлюбы ў манаскай супольнасці Ян Чупрынскі склаў 5 кастрычніка 2019 года на Гары Кальварыі на Марыянках (Польшча) у санктуарыі Св. Станіслава Папчынскага.

для друку для друку