Бэтлеемскі агонь прыбыў у Гродна

betleemski_agon

21 снежня ў катэдральны касцёл св. Францішка Ксаверыя ў Гродне было ўнесена Бэтлеемскае Святло міру, якое даставілі скаўты, паведамляе grodnensis.by.

Дзякуючы старанням і ахвярнасці скаўтаў Бэтлеемскі агонь пераадольвае тысячы кіламетраў і дзясяткі межаў, каб заззяць у нашых касцёлах, капліцах, прыватных дамах і ўсюды, куды яго заносяць вернікі. У Беларусь Бэтлеемскі агонь прыбыў ужо ў 17-ы раз.

Бэтлеемскі агонь прыняў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. На набажэнстве cабраліся вернікі Гродна i ваколіц, каб узяць агонь у свае дамы на вігілійны стол, дзе ён будзе нагадваць аб Уцелаўленні Божага Сына.

Падчас набажэнства перадачы Бэтлеемскага агню біскуп нагадаў яго багатую сімволіку.

Іерарх падзякаваў скаўтам за гэты цудоўны знак агню, які злучае нашу краіну з Айчынай Езуса, святым месцам, у якім Сын Божы прыйшоў у свет. Біскуп папрасіў усіх прысутных жыхароў Гродна занесці гэты агонь не толькі ў свае дамы, але таксама да людзей самотных, абцяжараных цярпеннем з прычыны хваробы або пажылога ўзросту.

 

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі