Бэнэдыкт XVI адзначыць 65-годдзе святарства

VATICAN-POPE-AUDIENCE28 чэрвеня 2016 г. у Клементыйскай зале Апостальскага палацу Ватыкана адбудзецца ўрачыстая цырымонія з нагоды 65-годдзя святарскага пасвячэння Папы на пенсіі Бэнэдыкта XVI.

У ёй прыме удзел Святы Айцец Францішак. Юбіляру будзе падаравана спецыяльнае выданне аб святарстве, падрыхтаванае да гэтай гадавіны, гаворыцца ў паведамленні “Ватыканскага фонда Ёзэфа Ратцынгера – Бэнэдыкта XVI”.

Будучы Пантыфік на пенсіі атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне 29 чэрвеня 1951 г. у катэдральным касцёле ў Фрайзінгу з рук арцыбіскупа Мюнхен-Фрайзінгскага кардынала Міхаэля фон Фаўльхабера.

Святарства – гэта не “проста функцыя”, а сакрамэнт: Бог карыстаецца бедным чалавекам, каб праз яго прысутнічаць сярод людзей і дзейнічаць на іх карысць, казаў Бэнэдыкт XVI 11 чэрвеня 2010 г. у гаміліі на заканчэнне Году святарства, абвешчанага ім у 150-ю гадавіну смерці св. Яна Марыі Віянэя, святога апекуна ўсіх пробашчаў у свеце.

Ватыканскае Радыё

для друку для друку