Батлейкі «ажылі» ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце (+відэа)

8 студзеня 2020 года конкурс дыяцэзіяльных батлеек прайшоў упершыню ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя Машэрава.

Вядучым мерапрыемства быў кс. Алег Зямчонак. Ён і прадставіў гледачам і ўдзельнікам склад журы: а. Міхаіл Ермашкевіч ОР, пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Сянно, Крысціна Бондарава, кіраўнік клуба культурна-гістарычнай рэканструкцыі “Паўночная вежа”, а. Кляменцій Верт SJ, мадэратар і эканом Віцебскай курыі.

Напачатку конкурсных праглядаў прысутных прывітаў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Ён пажадаў удзельнікам і гледачам творчых поспехаў і прыемных уражанняў. Пасля гэтага ўсе разам памаліліся “Ойча наш”.

Удзел у конкурсе прынялі дзіцячыя калектывы з 8 парафій дыяцэзіі: Езуса Міласэрнага і Святога Антонія ў Віцебску, Наваполацка, Лынтуп, Параф’янава, Докшыц, Браслава і Друі.

Вынікі:

  • 1 месца — Браслаў;
  • 2 месца — Святога Антонія г. Віцебск;
  • 3 месца — Наваполацк.

Таксама журы адзначыла артыстызм Дар’і з Докшыц і Максіма з Браслава, музычныя і танцавальныя нумары дзяцей з Друі, Докшыц і Параф’янава.

Трэба сказаць, што і астатнія дзеці не засталіся па-за ўвагай – яны таксама атрымалі дыпломы і падарункі. Цукеркі атрымалі і тыя дзеці, якія прысутнічалі ў якасці гледачоў.

Біскуп Алег выказаў вялікую падзяку віцебскаму дыяцэзіяльнаму Caritas’у і яго кіраўніку ксяндзу Андрэю Аніскевічу за фінансавую падтрымку і падрыхтаваныя падарункі.

Вялікі фотарэпартаж можна паглядзець тут>>

Выступленні:
Парафія Езуса Міласэрнага (Віцебск)>>
Парафія Святога Антонія (Віцебск)>>
Парафія Святога Андрэя Апостала (Лынтупы)>>
Парафія Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста (Наваполацк)>>
Парафія Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (Параф’янава)>>
Парафія Найсвяцейшай Тройцы (Докшыцы)>>
Парафія Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі (Браслаў)>>
Парафія Найсвяцейшай Тройцы (Друя)>>

Марына Сінкевіч, тэкст і фота
Леанід Юрык, відэа

для друку для друку