Барысаўскі гурт EMMAUS запрашае на Велікодны канцэрт

QOw23Q9wmIAЗапрашаем на Велікодны канцэрт, які прадставіць Вам моладзь парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі, што ў Барысаве.

Няхай кожны сябе адчувае пакліканым на яго, каб падтрымаць нашых маладых спевакоў, бо гэты моладзевы гурт пад назвай EMMAUS, толькі пачынае рабіць свае першыя крокі на вялікай публіцы. Яны патрабуюць нашай прысутнасці, шчырых усмешак і канешне крыху акляскаў. Заплануй свой уласны час, каб у Нядзелю Божай Міласэрнасці, 12 красавіка абавязкова прысутнічаць на святой Імшы а 11 гадзіне, пасля якой адбудзецца канцэрт.

«Бог дае чалавеку таланты, каб імі мы служылі іншым людзям, дзеля будоўлі Цела Хрыста» (пар. Еф 4, 11-13). Можа гэта будзе твой шанец, калі да цябе праз спеў, таксама прамовіць Уваскрослы Хрыстос словамі суцяшэння…

Што яшчэ дадаць?
Запрашаем і чакаем…

ЕММАUS і а. Вадзім Мізер МІС, паводле парафіяльнай моладзевай суполкі Ўкантакце

для друку для друку