Байкеры пракацілі на матацыклах сірот-інвалідаў у дзіцячай вёсцы

2Незвычайны свята прайшло 26 жніўня ў гомельскай Дзіцячай вёсцы («Гомельскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця») — да сірот-інвалідаў прыехалі байкеры мотаклуба «Жалезныя браты».

Дзеці паказалі гасцям прадстаўленне, а матацыклісты пагулялі з выхаванцамі Дзіцячай вёскі і пакаталі іх на сваіх байках. Візіт адбыўся па ініцыятыве настаяцеля праваслаўнага храма святога Архангела Міхаіла ў Гомелі протаіерэя Ігара Альшанава, які аказвае духоўную падтрымку дому-інтэрнату і супрацоўнічае з мотаклубам «Жалезныя браты».

— На свяце з дзецьмі была адміністрацыя Дзіцячай вёскі, прадстаўнік Камітэта па працы, занятасці i сацыяльнай абароне аблвыканкама, выхавальнікі, сёстры законныя і прадстаўнік «Карытас». Усё было арганізавана выдатна, дружна, весела. Байкеры з задавальненнем гулялі з дзецьмі і затым каталі на сваіх матацыклах. Хлопчыкі і дзяўчынкі былі вельмі задаволеныя, ва ўсіх быў выдатны настрой, і надвор’е не падвяло, было сонечна і цёпла, — дадалі ў дабрачыннай каталіцкай місіі «Карытас-Міласэрнасць».

1

Нагадаем, чатыры гады таму праваслаўныя і католікі пачалі сумеснае служэнне ў Дзіцячай вёсцы, пабудаванай каталіцкай дабрачыннай місіяй «Карытас-Міласэрнасць». Унікальная для Беларусі Дзіцячая вёска была ўрачыста адкрыта 12 кастрычніка 2011 года. Хоспіс пабудаваны на грошы замежных дабрачынных арганізацый і вернікаў-католікаў з Германіі, Аўстрыі, Італіі і іншых еўрапейскіх дзяржаў. Персаналу дапамагаюць клапаціцца пра дзяцей, а таксама духоўна апякаюць іх каталіцкія сёстры Ордэна бенедыктынак-Самарыцянак Крыжа Хрыстовага.

katolik-gomel.by

для друку для друку