«Ave Maria» — чвэрць стагоддзя разам з вамі! Конкурс да 25-годдзя часопiса «Ave Maria»

Дарагія сябры! У 2019 годзе мы адзначаем юбілей нашага часопіса. Ужо 25 гадоў мы разам з вамі, каб дзяліцца вераю, малітваю і хрысціянскім пакліканнем.

З гэтай нагоды мы аб’яўляем конкурс чытацкай творчасці ў любых жанрах. Дасылайце нам свае апавяданні, вершы, эсэ, сведчанні, успаміны, фота, відэа і іншыя працы, да стварэння якіх вас натхніў часопіс «Ave Maria».

Адзіная ўмова: конкурсная праца павінна быць абавязкова звязаная з часопісам «Ave Maria».

Працы на конкурс прымаюцца да 1 лістапада 2019 года.

Калі ласка, дасылайце іх, абавязкова пазначаючы сваё імя, прозвішча, узрост і месца жыхарства (пажадана таксама парафію), на адрас: а/с 101, 220002 г. Мінск-2, часопіс «Ave Maria» або на e-mail: media@catholic.by

Лепшыя працы ў кожным жанры будуць узнагароджаныя, а таксама з’явяцца ў часопісе і на нашым сайце.

ave-maria.by

для друку для друку