Авторские архивы: catholic_admin

Папа Францішак пра адносіны з Бэнэдыктам XVI, традыцыю і будучыню Еўропы

Адносіны з Бэнэдыктам XVI, значэнні традыцыі і будучыня Еўропы, былі галоўнымі тэмамі размовы Папы з журналістамі, якая адбылася 2 чэрвеня падчас пералёту з Бухарэста ў Рым. Святы Айцец заўважыў, што рэгулярна сустракаецца з Папам на пенсіі, якога лічыць дзядулям, што пастаянна яго падтрымлівае і дае сілы. “Я бяру яго за руку і дазваляю прамаўляць. Ён кажа няшмат, павольна, але з ...

Читать далее »

Па чарзе. Як праваслаўныя і католікі моляцца ў адной памежнай капліцы

У вёсцы Ракі́ на беларуска-літоўскай мяжы праваслаўныя і католікі ад 1995 году моляцца ў адной капліцы. Кожныя займаюць сваю частку будынка, паведамляе Радыё Свабода. Тут два крыжы, два алтары, дзве спавядальні. У ксяндза і бацюшкі асобныя шафы са строямі. І моляцца тут па чарзе. Мы наведалі капліцу, калі тут праходзілі дзве службы запар. Сёння вёска Ракі ўваходзіць у Варэнскі раён ...

Читать далее »

У Глыбокім турысты з Польшчы памаліліся за ахвяраў войнаў ХХ стагоддзя (дадалося відэа)

Адбылося гэта ў пятніцу 31 мая на гарадскіх могілках, якія носяць назву Копцеўка. Госці з Польшчы, якія ехалі ў Браслаў на свята, наведалі Глыбокае днём 31 мая. Разам з імі быў жыхар Варшавы Уладыслаў Краўчук. Ён сам родам з Браслава, яго сям’я выехала на пастаяннае жыхарства ў Польшчу адразу пасля вайны. У Польшчы спадар Уладзіслаў узначальвае Звяз браславян у Варшаве ...

Читать далее »

Орша: расклад рэкалекцый і пілігрымак на летні перыяд

14-16 чэрвеня — «Грай Пану»; 28 чэрвеня — 6 ліпеня — пілігрымка Росіца-Будслаў; 18-22 ліпеня — рэкалекцыі «Бэтанія»; 30 ліпеня — 3 жніўня — пілігрымка Полацк-Росіца; 11-16. жніўня — марыянскія рэкалекцыі для хлопцаў; 18-22 жніўня — курс для моладзі «Закхей» (ад 14 год). Папярэдні запіс і дадатковыя пытанні па тэл: +375(29) 713-02-33 а. Аляксандр Жарнасек МІС.

Читать далее »

Францішканкі Сям’і Марыі запрашаюць дзяўчат на рэкалекцыі

Сёстры францішканкі Сям’і Марыі запрашаюць дзяўчат на рэкалекцыі, якія пройдуць з 7 па 9 чэрвеня ў Глыбокім у кляштары сясцёр. Праводзіць духоўныя практыкаванні будзе а. Браніслаў Дашкевіч ОР.  Тэма — «Дух Святы ў маім жыцці». Узрост удзельніц – ад 25 гадоў і старэй. Пачатак у пятніцу ў 17.00. Заканчэнне ў нядзелю ў 12.00. Адрас: г. Глыбокае, вул. Савецкая, 5. Паведаміць ...

Читать далее »

Беларуска сустрэлася з Папам Францішкам і падарыла яму незвычайны сувенір

“Калі Папа падышоў да нас, я сказала яму па-італьянску: “Беларусь любіць Папу”! Каталіцкая верніца з Гродна Алена Пацько нядаўна пабывала ў Ватыкане, дзе патрапіла на аўдыенцыю да Папы Рымскага. Беларуска выйшла замуж у Італіі і даведалася пра магчымасць для маладых атрымаць дабраславенне ад Папы Францішка. Спецыяльныя аўдыенцыі для маладых сужэнцаў праходзяць у Ватыкане па серадах, іх графік ёсць на сайце ...

Читать далее »

Тысячы вернікаў прайшлі вуліцамі Мінска ў Эўхарыстычнай працэсіі

2 чэрвеня ў Мінску адбылася Эўхарыстычная працэсія па вуліцах горада на ўшанаванне Божага Цела. Працэсія распачалася святой Імшой на цвінтары перад касцёлам Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы. Узначаліў урачыстую цэлебрацыю арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі. У гаміліі арцыбіскуп адзначыў, што Хрыстус пакінуў пасля сябе на зямлі трывалы след — сваё Евангелле, Касцёл і сакрамэнты. Сярод іх цэнтральнае месца ...

Читать далее »

У Віцебску адбылася працэсія Божага Цела (дадалося відэа)

У суботу, 1 чэрвеня, вернікі Віцебскай дыяцэзіі разам са святарамі прайшлі працэсіяй па вуліцах горада. У мерапрыемстве ўдзельнічала каля паўтысячы вернікаў. Шэсце пачалося пасля святой Імшы ў катэдры Езуса Міласэрнага, тут жа ў двары катэдры быў зроблены першы алтар. Усяго, як вядома, у працэсіі Божага Цела арганізоўваюцца чатыры алтары. Як адзначыў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч “гэтая працэсія ёсць сведчаньнем нашай ...

Читать далее »

Новая структура для грэка-католікаў у Казахстане і Сярэдняй Азіі

1 чэрвеня Папа Францішак заснаваў Апостальскую адміністратуру для католікаў візантыйскага абраду ў Казахстане і Сярэдняй Азіі. Яе сядзіба будзе знаходзіцца ў Карагандзе. Апостальскім адміністратарам новастворанай касцёльнай тэрытарыяльнай адзінкі Пантыфік прызначыў мітрафорнага протаіерэя Васыля Харэву, дагэтуль Дэлегата Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў для ўзгаданых вернікаў. Айцец Васыль Харэва нарадзіўся ў 1971 годзе ў Івана-Франкоўску ва Украіне. Вучыўся ў Люблінскай грэка-каталіцкай духоўнай ...

Читать далее »

Як пасол Ватыкану карміў бяздомных і бедных у Гомелі. Фатафакт

1–2 чэрвеня з візітам у Гомелі знаходзіцца Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр. Прадстаўнік Папы Рымскага наведаў каталіцкія ўстановы, якія выконваюць сацыяльную функцыю: Дзіцячую вёску для дзяцей-інвалідаў, пабудаваную на ахвяраванні замежных спонсараў праз каталіцкую дабрачынную місію “Карытас-Міласэрнасць”, а таксама Дом міласэрнасьці сясцёр Маці Тэрэзы. У Доме міласэрнасці пасол Ватыкану звярнуўся з прамовай да дзясяткаў бедных і бяздомных, што сабраліся ...

Читать далее »