Авторские архивы: catholic_admin

Фінальны этап дыяцэзіяльнага конкурсу па веданні Святога Пісання прайшоў у Віцебску (+відэа))

27 красавіка 2019 года ў Віцебскай катэдры Езуса Міласэрнага прайшоў фінальны этап Дыяцэзіяльнага конкурсу па веданні Святога Пісання. Конкурс быў абвешчаны ў снежні мінулага года, 23 сакавіка адбыўся яго першы парафіяльны этап, затым дэканальны і вось цяпер апошні — дыяцэзіяльны. Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел 220 дзяцей з дзесяці дэканатаў Віцебскай дыяцэзіі, у дзвюх узроставых катэгорыях: 9-11 год (могуць быць ...

Читать далее »

“На аплату паслуг міліцыі”. Пілігрымкі ў Беларусі стануць платнымі?

Арганізатараў могуць абавязаць наймаць міліцыю для аховы пілігрымак. Каталіцкі блогер Арцём Ткачук падлічыў, колькі прыйдзецца заплаціць міліцыі арганізатарам (= удзельнікам) традыцыйных каталіцкіх пешых пілігрымак. Справа ў тым, што нядаўна выйшла пастанова Савета міністраў Беларусі №49, якое прадугледжвае абавязковыя паслугі міліцыі па ахове масавых мерапрыемстваў. Каталіцкі Касцёл штогод арганізуе дзясяткі пешых пілігрымак, найбольш масавыя – у Будслаў, якія таксама падпадаюць пад ...

Читать далее »

Фестываль “Магутны Божа” – 2019 пройдзе ў Магілёве з 18 па 25 мая

Прадстаўнікі 14 краін свету прымуць удзел у XXIII Міжнародным фестывалі “Магутны Божа”, які пройдзе ў Магілёве з 18 па 25 траўня, перадае mogilevnews.by. Упершыню на фестываль духоўнай музыкі ў Магілёў чакаюць гасцей з Партугаліі, Швецыі і Аўстрыі, усяго яго плануюць наведаць больш за паўтары тысячы ўдзельнікаў. Традыцыйна праграма фэсту прапануе выступленні прадстаўнікоў трох канфесій: праваслаўнай, каталіцкай і пратэстанцкай. Таксама запланаваныя ...

Читать далее »

Святы Айцец павіншаваў вернікаў Усходніх Цэркваў з Пасхай

Святы Айцец Францішак павіншаваў хрысціян, якія карыстаюцца юліянскім календаром, з Вялікаднем, а таксама падзякаваў за ўсе віншаванні, якія надышлі ў яго адрас падчас святаў. “Нашым братам і сёстрам з Усходніх Цэркваў, якія сёння, па юліянскім календары, адзначаюць Святую Пасху, дасылаю свае сардэчныя віншаванні. Няхай уваскрослы Пан падорыць ім радасць і мір!”, – сказаў Пантыфік 28 красавіка падчас сустрэчы на малітве ...

Читать далее »

“Без Уваскрасення няма хрысціянства”. Арцыбіскуп Кандрусевіч скіраваў Велікоднае віншаванне вернікам Беларускай Праваслаўнай Царквы

З нагоды галоўнай хрысціянскай урачыстасці Уваскрасення Хрыста, якое хрысціяне заходняй традыцыі адзначылі ў мінулую нядзелю, а праваслаўныя вернікі святкуюць 28 красавіка, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч кіруе ім сваё віншаванне. Глыбокапаважаныя праваслаўныя браты і сёстры! Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос! У радасную і збаўчую ўрачыстасць Уваскрасення Хрыста сардэчна вітаю вас і віншую з гэтам святам святаў! Пасха ідзе па свеце, абвяшчаючы асноватворную праўду ...

Читать далее »

Запрашаем моладзь на «Маёўку» ў Глыбокае

Дарагая моладзь! Вучні школаў, прафесійных устаноў, студэнты ВНУ і працуючыя маладыя людзі, запрашаем вас 1 мая на “Маёўку”, якая адбудзецца ў Глыбокім (парафія Святой Тройцы). Праграма сустрэчы:  11.00 – святая Імша; 12.00 – канферэнцыя; 12.30 – забаўляльная праграма на паветры; 17.00 – заканчэнне. Просім паведаміць аб прысутнасці да 28.04.19 па тэл. +375295664833 кс. Алег альбо на e-mail: ddm.vicebsk@gmail.com

Читать далее »

Божае слова – незаменная ін’екцыя жыцця

Божае слова – незаменная ін’екцыя жыцця, адзначыў Папа Францішак падчас сустрэчы з удзельнікамі кангрэса Каталіцкай біблійнай федэрацыі. Аўдыенцыя прайшла 26 красавіка ў Ватыкане. Міжнародны кангрэс быў прымеркаваны да 50-годдзя аб’яднання каталіцкіх біблістаў. Ён адбыўся ў Рыме 23-26 красавіка на тэму: “Біблія і жыццё: біблійнае натхненне ўсяго душпастырскага жыцця і жыцця Касцёла. Досвед і выклікі”. У ім прымалі ўдзел дэлегаты з ...

Читать далее »

5 звычак людзей, якія не маюць праблем з малітвай

Кожны ведае: малітва — гэта размова з Богам. Чаму ж гэтая гутарка вельмі часта «не ідзе»? Якія сакрэты добрай малітвы ведаюць тыя, каму гэтая размова атрымоўваецца? Запрашаем даведацца! 1.Малітва для такога чалавека — справа прыярытэтная штодня. Яны моляцца не з нагоды вялікіх святаў, значных падзей або нейкай бяды або няўдачы. Часта нават просты напамін, наладжаны ў смартфоне, дапаможа вам не ...

Читать далее »

Кс. Сяргей Сурыновіч абараніў у Польшчы доктарскую дысертацыю па біблійнай тэалогіі

24 красавіка ва Універсітэце кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве (Польшча) адбылася абарона доктарскай дысертацыі кс. Сяргея Сурыновіча, які нясе служэнне пробашча ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Друі (Віцебская дыяцэзія). Абароненая праца была напісана на кафедры экзегетыкі Новага Запавету тэалагічнага факультэту Інстытута біблійных навук на тэму: «Прынцыпы ўтварэння антрапонімаў і тапонімаў у перакладах Новага Запавету на сучасную беларускую мову». Абароне доктарскай ...

Читать далее »