Аўтобусныя пілігрымкі з Мінска адпраўляюцца ў Будслаў кожную першую суботу месяца

autobus_budslauУ межах падрыхтоўкі да святкавання 100-гадовага юбілею з нагоды аб’яўленняў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Фаціме (13 мая 1917 года) кожны месяц у першую суботу, пачынаючы ад снежня 2015 года, з мінскага касцёла святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) арганізуюцца аўтобусныя перапрашальныя пілігрымкі да Будслаўскай святыні.

У аўтобусе пілігрымы звычайна моляцца на Ружанцы, спяваюць Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі, чытаюць Божае Слова, духоўныя разважанні і вершы, дзеляцца цікавымі сведчаннямі са свайго ўласнага духоўнага жыцця.

Урачыстая святая Імша ў Будславе адбываецца ў 12 гадзін. Перад Імшой заўсёды ёсць магчымасць прыступіць да сакрамэнту святой споведзі, памаліцца ў цішыні перад Найсвяцейшым Сакрамантам (Адарацыя).

Ад’езд аўтобусаў з Мінска ў 8 гадзін раніцы ад Чырвонага касцѐла.

Кошт пілігрымкі: для дарослых – 12 рублёў (магчыма, што будзе ўдакладняцца); дзецям – бясплатна.

Запісацца на пілігрымку ў Будслаў можна ў закрыстыі Чырвонага Касцёла або па наступных нумарах:
+375 (29) 246-62-97, + 375 (25) 618-17-50 — Уладзімір;
+375 (29) 167-72-23 — Ілля;
+375 (33) 337-44-95 — Ірына;
+375 (29) 557-08-27 — Анастасія-Алена.

Больш падрабязную інфармацыю, малітвы і спеў можна знайсці ў буклеце, які можна спампаваць, разрукаваць і падзяліцца з бліжнім.

для друку для друку