Аўтапрабег у абарону жыцця пройдзе ў Гомелі

protiv_abortaУ суботу, 28 мая, да Міжнароднага дня абароны дзяцей, у Гомелі пройдзе аўтапрабег.

Каля дзесяці машын з надпісамі на сцягах і налепках «Аборты — адмова ад будучыні», «Падары жыццё», «Беларусь без абортаў» стартуюць з цэнтральнай плошчы Леніна ў 11.00, праедуць па некалькіх раёнах горада і вернуцца на плошчу, дзе мінакам будуць раздаваць інфармацыйныя брашуры пра наступствы абортаў , рэкамендацыі медыкаў і псіхолагаў.

Традыцыйную акцыю арганізуе грамадскае дабрачыннае аб’яднанне «Выратаванне немаўлят», якое аб’ядноўвае хрысціянаў розных канфесій, лекараў-гінеколагаў і прадстаўнікоў многіх прафесій.

katolik-gomel.by

для друку для друку