Аўстралійскі святар — удзельнік шоу «Х-фактар»: я маю важнейшыя абавязкі

rob_galeaМы ўжо распавядалі пра маладога святара Роберта Галеа: 33-гадовы вікарый адной з аўстралійскіх парафій служыць Богу тымі дарамі, якія ад Яго атрымаў, — ён піша песні і падарожнічае па свеце, абвяшчаючы Евангелле, надзвычай шануючы пры гэтым звычайную, на першы погляд, працу сярод вернікаў.

У верасні а. Роберт прыняў удзел у праслухоўваннях аўстралійскай версіі шоу талентаў «Х-фактар» і прайшоў у чарговы этап праекта. Аднак пасля ён паведаміў, што спыняе свой удзел у шоу, паколькі з-за гэтага павінен быў бы пераехаць у Сіднэй і пакінуць парафію, паведамляе партал Credo. І дадаў, што яму вельмі крыўдна з-за таго, што ён не зможа выканаць сваіх абавязкаў у праекце. Аднак святар перакананы: ён мае іншыя, значна больш важныя абавязкі, і іх у першую чаргу павінен выконваць.

Прапануем паслухаць версію Каронкі да Божай Міласэрнасці кс. Роберта Галеа, якую ён запісаў з нагоды Юбілейнага года.

для друку для друку