Атмасферныя здымкі гродзенскага касцёла з вышыні (фота, відэа)

Фатограф зняў з дапамогай дрона горад свайго дзяцінства і юнацтва.

Ураджэнец Гродна, а цяпер – піцерскі фатограф Віталь Карповіч апублікаваў на сваёй старонцы ў Instagram атмасферныя здымкі Фарнага касцёла ў Гродна (катэдральны сабор святога Францішка Ксаверыя). Фота і відэа зробленыя з вышыні птушынага палёту з дапамогай дрона.

Віталь Карповіч вядомы як майстар таймлапсаў, аэраздымкі, мантажу, колеру і графікі. Здымкі з Гродна на старонцы фатографа набралі па 5-7 тыс. лайкаў. Адзначым, што амаль усе яны зроблены з дапамогай фільтраў “ўласнай вытворчасці” Віталя Карповіча. Аднак тыя фота, да якіх не ўжывалася апрацоўка, выглядаюць таксама годна.

– Я ўжо некалькі гадоў займаюся выявай – ад стварэння да канчатковага прадукту, няхай гэта будзе фота, відэа ці графіка. Калі я працую “для сябе”, то выбіраю маляўнічы стыль выявы, імкнучыся максімальна захаваць натуральныя колеры, змяняючы іх адценні для спрыяльнага ўспрымання агульнай карціны, – кажа аўтар.

 

www.katolik.life

для друку для друку