Асія Бібі прабачыла сваім ганіцелям

bibiАсуджаная ў 2010 годзе на смяротнае пакаранне за меркаванае блюзнерства Асія Бібі, маці пяці дзяцей, даравала сваім пераследнікам.

Пакістанская хрысціянка ўжо больш за пяць гадоў чакае вынік наступнай апеляцыі. Пад канец ліпеня пакістанскі суд адклаў выкананне прысуду ў чаканні рашэння апеляцыйнага суда. Асія Бібі знаходзіцца ў зняволенні для жанчын у Мультамі, правінцыя Пенджаб. Ужо сёмае Божае Нараджэнне яна сустракае ў турме.

Напярэдадні святаў жанчыну змагла наведаць сям’я. Менавіта тады прагучалі словы аб прабачэнні тых, хто кінуў на яе несправядлівае абвінавачанне ў блюзнерстве. «Нараджэнне Бога — гэта свята міласэрнасці», — сказала пакістанская каталічка. «Прабачаю сваім ганіцелям, якія несправядліва мяне абвінавацілі, і прашу іх аб прабачэнні».

Нягледзячы на ​​пакуты і ізаляцыю, а таксама ўсведамленне таго, што яе зачапіла велізарная несправядлівасць, жанчына ўнутрана спакойная. Яна таксама прасіла ўсіх хрысціянаў свету аб малітве, каб чаканы па апеляцыі прысуд Вярхоўнага суда вызваліў яе ад прад’яўленага абвінавачвання.

Паводле deon.pl

для друку для друку