Арцыбіскуп Гуджэроцці заклікаў украінцаў зразумець кампраміс Папы Францішка

budslau_suma26У Кіеве у грэка-каталіцкім саборы Уваскрасення Хрыстова 14 лютага Апостальскі нунцый ва Украіне арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці пасля Боскай Літургіі на завяршэнне Года кансэкраванага жыцця пракаментаваў сустрэчу Папы Рымскага з Патрыярхам Маскоўскім, нагадаўшы пра неабходнасць заўсёды бачыць сонца за хмарамі і ўдакладніўшы, што ў дадзеным выпадку ролю хмараў адыгрывалі самалёты.

«Нам заставалася толькі сядзець перад тэлевізарам і глядзець на сустрэчу двух самалётаў, – але гэта таксама сустрэча двух чалавек, а сутрэча двух чалавек заўсёды ёсць таямніцай Божай, – кажа прадстаўнік Ватыкана. – Трэба ўсё аддаць Божай міласэрнасці. Калі не рабіць ніякіх крокаў наперад, будзе артроз. Я ведаю, як ваш народ пакутуе з-за цяжкасцяў з разуменнем гэтай сустрэчы”, паведамляе credo-ua.org.

“Прашу вас быць цярплівымі, таму што не заўсёды ўсе, хто хочуць нешта сказаць, могуць гэта сказаць. Даводзіцца шукаць кампраміс. Я ведаю, колькі працы каштавала падпісаць такі дакумент. Але не ў падпісаным справа. Тое, што людзі запомняць, — гэта абдымкі», – кажа іерарх.

krynica.info

для друку для друку