Архітэктар Аляксандр Невар прэзентаваў праект «Страчаная Спадчына. Хрысцiянскiя святынi»

Архітэктар Аляксандр Невар тры гады ствараў графічную рэканструкцыю: якой была б Беларусь, калі б…

— Падсумоўваючы вынiкi трохгадовай працы па сiстэматызацыi вядомага iконаграфiчнага матэрыяла па зруйнаваных у розныя часы помнiках архiтэктуры нашага краю i на падставе выяўленых дадзеных iх вiртуальнаму «аднаўленню» ў сучасным асяроддзi — надыйшоў час прэзентаваць праект, — паведаміў Аляксандр.

На старонцы history-belarus.by можна азнаёмiцца са спецыфікай развіцця культавага дойлідства, культурных уплываў, эвалюцыяй форм i змены мастацкіх стыляў на прыкладах кляштарнага будаўніцтва на тэрыторыi сучаснай Беларусі ў часы Вялiкага княства Лiтоўскага, пазней Рэчы Паспалiтай i нават Расейскай Iмперыi, прыкметнасцях i ўласцiвасцях кожнага з рэгiёнаў.

На дадзены момант вiзуалiзавана 48 аб’ектаў у кожнай з абласцей. Праект у стадыi далейшай распрацоўкi. Геаграфічныя межы працы пакуль вызначаюцца межамi сучаснай тэрыторыі Беларусі.

katolik-gomel.by

для друку для друку