Арцыбіскуп Кандрусевіч з візітам у Ватыкане

19 кастрычніка 2020 г. арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сустрэўся з кардыналам Дзяржсакратаром П’етра Паралінам і Сакратаром па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі, арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам.

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі знаходзіцца ў Ватыкане па запрашэнні Дзяржаўнага сакратарыята.

Падчас сустрэчы была абмеркавана сітуацыя ў Беларусі і планы па вяртанні арцыбіскупа Кандрусевіча на Радзіму для ажыццяўлення служэння сярод сваёй паствы.

Заклапочаны забаронай іерарху вярнуцца ў Беларусь, Святы Пасад прыкладае максімум намаганняў з мэтай хутчэйшага выпраўлення існуючай сітуацыі і спадзяецца, што праблема будзе вырашана.

Беларуская рэдакцыя Vatican News

для друку для друку