Аральны сэкс – гэта грэх?

couple_kissing_aa6a061095“Хвала Езусу Хрысту! Скажыце, калі ласка, ці з’яўляецца аральны сэкс грахом у сужэнскім жыцці? Вялікі дзякуй за адказ”.  Таццяна.

 На пытанне адказвае дыякан Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы Аляксей Філіпенка:

 – Сучасны малады хрысціянін ва ўмовах сэксуальнай рэвалюцыі і ўседазволенасці мае пэўныя маральныя цяжкасці з уласнай сэксуальнасцю. Біблія, якою хрысціянін кіруецца ў сваіх паводзінах, – гэта не камасутра, яна не распавядае, што і як трэба рабіць, каб атрымаць максімальнае сэксуальнае задавальненне. Больш за тое, Хрыстос не толькі пацвярждае старажытны запавет “не чужалож”, але і ўзмацняе яго, кажучы: “Хто глядзіць на жанчыну, прагнучы яе, ужо зграшыў у сэрцы сваім” (Мц 5.27,28). Тым самым Хрыстос забараняе сэксуальную распусту і сэкс па-за шлюбам.

Што ж тады кажа Біблія пра сэкс у шлюбе? “Няхай ва ўсіх будзе ў пашане сужэнства і сужыцце беззаганнае” (Габ 13,4). Апостал Павел не адкрывае ў падрабязнасцях сэнсу беззаганнага сужыцця, больш канкрэтна гэта робіць Каталіцкі Касцёл пасля Другога Ватыканскага сабору. А менавіта Касцёл кажа, што кожны шлюбны акт павінен быць адкрыты на зачацце дзіцяці (Humanae Vitae, 12).

Яшчэ больш дакладна гэта азначае, што мужчынская эякуляцыя павінна адбывацца ў жаночай похве. Такім чынам, аральны сэкс як замена шлюбнага акту – гэта грэх. Але ў той жа час аральныя ласкі, якія папярэднічаюць шлюбнаму акту, не з’яўляюцца грахом пры ўмовах, што: 1) захоўваецца годнасць сужонка; 2) не шкодзяць здароўю; 3) спрыяюць гармоніі паміж сужонкамі; 4) сужонак пры гэтым не становіцца прадметам для атрымання цялеснай асалоды.

для друку для друку