Апостальскі Нунцый узначаліў эўхарыстычную працэсію ў Віцебску

vicebsk_bozhae_ciela0456 чэрвеня 2015 года ў Віцебску католікі ўрачыста адсвяткавалі Божае Цела. Па традыцыі ў парафіях свята адзначаюць у чацвер пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы, а ў суботу вернікі з розных куткоў дыяцэзіі з’язджаюцца ў Віцебск, каб прайсці ў эўхарыстычнай працэсіі.

Набажэнства пачалося св. Імшой у касцёле Езуса Міласэрнага. Усе душпастыры разам з Апостальскім Нунцыем у Беларусі арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроці і са сваім біскупам Алегам Буткевічам канцэлебравалі Эўхарыстыю. Слова Божае прамовіў Апостальскі Нунцый. Іерарх нагадаў пра вялікую любоў Бога, якая праявілася ў Яго жаданні застацца з людзьмі у сакрамэнце свайго Цела і Крыві. А таксама арцыбіскуп засяродзіў сваю ўвагу на постаці святароў і нагадаў, што яны таксама з’яўляюцца грэшымі, як і кожны чалавек.

vicebsk_bozhae_ciela013

Пасля св. Імшы распачалася эўхарыстычная працэсія, якую суправаджаў духавы аркестр. Падчас шэсця вернікі затрымліваліся каля чатырох алтароў, дзе святары спявалі ўрывак з Евангелля і маліліся. Сярод удзельнікаў працэсіі можно было ўбачыць людзей рознай узроставай катэгорыі ад самых маленькіх да сталых вернікаў.

vicebsk_bozhae_ciela050

vicebsk_bozhae_ciela082

vicebsk_bozhae_ciela065

На заканчэнне працэсіі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці благаславіў усіх прысутных Найсвяцейшым Сакрамантам. Пасля благаслаўлення пробашч парафіі Святога Духа кс. Адам Квяткоўскі SDS запрасіў усіх на пачастунак.

vicebsk_bozhae_ciela148

Кожны год эўхарыстычная працэсія ў Віцебску збірае вернікаў з усёй дыяцэзіі. Вельмі радасна тое, што Хрыстус сёння патрэбны людзям.

Марына Сінкевіч, фота

для друку для друку