Апостальскі Нунцый сустрэўся з намеснікам губернатара Віцебшчыны

Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр сустрэўся з намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзімірам Пятровічам Пеніным. Сустрэча адбылася ў рамках візіту папскага легата ў Віцебскую дыяцэзію.

Высокаму госцю спадарожнічаў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Арцыбіскуп Габар Пінтэр падкрэсліў, што яму прыемна ўсведамляць, што ў Беларусі добра складваюцца двухбаковыя адносіны паміж Каталіцкім Касцёлам і свецкімі ўладамі. Ён таксама пацікавіўся актуальным станам рэчаў у Віцебскай вобласці і ў самым Віцебску. Уладзімір Пятровіч Пенін падкрэсліў пазітыўны характар адносін паміж Каталіцкім Касцёлам і ўладамі ў Беларусі.

Напрыканцы сустрэчы бакі абмяняліся падарункамі. Намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама падарыў Апостальскаму Нунцыю памятны знак Віцебска. Нунцый перадаў праз намесніка старшыні аблвыканкама губернатару Шарстнёву Мікалаю Мікалаевічу, які не змог па аб’ектыўных прычынах сам прысутнічаць на спатканні, памятны медаль ад Святога Айца Папы Францішка.

Кс. Віктар Місевіч, тэкст
Анатоль Бандарчук-Вошлаў, фота

для друку для друку