- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Апостальскі Нунцый перадаў Папу Францішку дар ад Прэзідэнта Беларусі

abraz314 [1] Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці асабіста перадаў Папу Францішку дар ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі – абраз «Беззаганнае Сэрца Марыі».

Гэты абраз выкананы ў старажытнай беларускай тэхніцы работы па дрэвe – Сожская скань.

Пантыфік высока ацаніў гэты жэст і папрасіў Апостальскага Нунцыя перадаць дастойнаму дарыцелю словы шчырай удзячнасці, разам з Апостальскім благаслаўленнем усяму беларускаму народу.

 

dar Francisk1 [2]

Паводле інфармацыі Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь.

catholic.by [3]