Апостальскі нунцый наведаў Шчучын ва ўспамін св. Тэрэзы ад Езуса

szczuczyn_1815 кастрычніка Каталіцкі Касцёл ва ўсім свеце адзначае ўспамін св. Тэрэзы ад Езуса, Панны і Доктара Касцёла. У гэты дзень асаблівым чынам адзначалі яе ўспамін у Шчучыне, дзе св. Тэрэза з’яўляецца апякункай тутэйшай парафіі, у якой служаць айцы-піяры.

Да галоўных урачыстасцей, звязаных з 500-годдзем з дня нараджэння св. Тэрэзы з Авілю, супольнасць вернікаў на працягу 40-гадзіннага набажэнства падрыхтоўваў кармеліт а. Юрый Кулай OCD, які нясе паслугу ў парафіі Мядзела (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія).

На гэту ўрачыстасць быў запрошаны Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці, які ўзначаліў галоўную адпустовую Імшу.

На пачатку сваёй гаміліі арцыбіскуп перадаў прывітанне ад Папы для ўсіх вернікаў парафіі.

Спасылаючыся на літургічныя чытанні, Апостальскі нунцый прыгадаў пра святую Тэрэзу і пра цярпенне, якое яна перажывала на шляху  аднаўлення свайго закону. Арцыбіскуп прыгадаў таксама пра заснавальніка айцоў піяраў — св. Юзафа Каласанcа, які падобна да святой Тэрэзы перажываў непаразуменні і ціск з боку закону, вызначаючы заданне для айцоў піяраў, каб ісці туды, дзе дзеці і моладзь патрабуюць дапамогі.

Сярод запрошаных гасцей быў таксама ардынарый дыяцэзіі біскуп Аляксандр Кашкевіч, святары і сёстры законныя з дэканату і дыяцэзіі, а таксама браты ў веры — праваслаўныя.

Адпустовая ўрачыстасць стала таксама нагодай, каб асвяціць нядаўна адноўленыя арганы, што і было зроблена Апостальскім нунцыем пасля ўдзялення Камуніі.

szczuczyn_16

Пасля літаніі да святой Тэрэзы і Эўхарыстычнай працэсіі ўсім запрошаным гасцям была выказана падзяка. Пробашч парафіі а. Вітальд Пяцельчыц SChP падзяліўся таксама інфармацыяй з арыбіскупам Клаўдыё Гуджэроці, што ўжо больш чым 20 гадоў у кожны трынаццаты дзень месяца парафія моліцца ў інтэнцыі прыезду Святога Айца ў Беларусь: «Мы верым, што Бог выслухае нашыя малітвы і падчас наведвання Папам нашай краіны, можа быць, прыгадае і пра Шчучын».

а. Віталій Слука SP (пераклад на беларускую мову  catholic.by), тэкст
Сяргей Хільмановіч, фота

для друку для друку