Апостальскі Нунцый наведаў Карытас Віцебскай дыяцэзіі

У рамках свайго візіту ў Віцебскую дыяцэзію Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр наведаў дыяцэзіяльны Карытас. Дырэктар гэтай дабрачыннай арганізацыі ксёндз канонік Андрэй Аніскевіч распавёў пра напрамкі дзейнасці ўстановы.

Віцебскі Карытас арганізуе працу з інвалідамі, самотнымі людзьмі, актыўна вядзецца праца па аздараўленні дзяцей падчас летняга адпачынку.

Ватыканскі дыпламат сустрэўся з падапечнымі Віцебскага Карытас, якія заспявалі іерарху песню “Простыя словы.” Арцыбіскуп Габар Пінтэр таксама быў запрошаны да салодкага стала і ў сяброўскай атмасферы пагутарыў з клубам сеньёраў, якім апякуецца Карытас. Ксёндз Андрэй Аніскевіч падзяліўся сваёй даўняй марай: адкрыць пры Карытас школу танцаў для інвалідаў.

Для гэтых мэтаў ужо закуплена неабходнае абсталяванне і рыхтуецца зала. Арцыбіскуп Габар Пінтэр удзяліў прысутным сваё пастырскае бласлаўленне.

Кс. Віктар Місевіч, тэкст
Анатоль Бандарчук-Вошлаў, фота

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі