Апостальскі нунцый лічыць прыярытэтнай задачай арганізацыю візіту Папы Рымскага ў Беларусь

Апостальскі нунцый у Беларусі Габар Пінтэр лічыць прыярытэтнай задачай арганізацыю візіту Папы Рымскага ў Беларусь. Пра гэта ён заявіў 13 снежня, адказваючы на пытанні журналістаў перад цырымоніяй ўручэння даверчых грамат Прэзідэнту Беларусі.

«Для мяне гэта прыярытэтная задача. Мы будзем працаваць над арганізацыяй візіту Папы Рымскага ў Беларусь, але пакуль не магу сказаць адносна тэрмінаў і праграмы», — адзначыў нунцый.

Ён падкрэсліў, што вельмі аптымістычна глядзіць на перспектывы развіцця адносінаў паміж Ватыканам і Беларуссю, паведамляе  БелТА.

Нунцый знаходзіцца ў нашай краіне каля чатырох месяцаў і расказаў, што за гэты час пазнаёміўся са многімі беларусамі.

«Беларусы вельмі міралюбівыя, і гэта тая нацыя, якая імкнецца да міру з усімі краінамі, у тым ліку са сваімі суседзямі», — падкрэсліў прадстаўнік Ватыкана. Паводле яго слоў, гэтыя мэты супадаюць з асноўнымі задачамі, якія ставіць перад сабой Ватыкан.

для друку для друку