Апошняя раратняя святая Імша прайшла ў Лідзе

22 снежня ў парафіі Унебаузяцця НПМ у Лідзе скончыліся чарговыя рараты для дзяцей і моладзі.

Рараты – гэта святая Імша, прысвечаная Найсвяцейшай Панне Марыі, якая сёлета для маленькіх парафіян праходзіла ў 7 гадзін раніцы па панядзелках, серадах і пятніцах. Негледзячы на ранні час, у касцёле збіралася вельмі шмат людзей рознага ўзросту.

Таксама для хлопчыкаў і дзяўчынак прайшоў традыцыйны конкурс на лепшы ліхтарык, зроблены сваімі рукамі. У ім было вызначана тры пераможцы. Увесь Адвэнт дзеці збіралі прыгожы малюнак, а за ўдзел у раратніх Імшах кожны  атрымаў падарунак.

Лізавета Мурамская, тэкст і фота

для друку для друку