Аплатковыя спатканні для розных парафіяльных груп адбыліся ў браслаўскай парафіі

16 снежня ў парафіі Нараджэння Найсвяцейшай панны Марыі ў Браславе адбылося аплатковае спатканне для групы бацькоў, якія ўдзельнічаюць у катэхезе. Распачалася сустрэча адарацыяй Найсвяцейшага Сакраманту, якую праводзіла моладзь.

Пасля пробашч парафіі кс. Станіслаў Мжыглуд прачытаў урывак з Евангелля пра Нараджэнне Хрыста і склаў святочныя віншаванні, а сястра Таццяна Гмыза выказала словы падзякі і пажаданні. Вернікі дзяліліся аплаткам і казалі самыя важныя словы адзін аднаму. Скончылася спатканне за супольнай гарбатай са смачным печывам.

18 снежня аплатковае спатканне было з моладдзю браслаўскай парафіі. Яно адзначалася хваляваннем і цёплай сяброўскай атмасферай. Кожны мог сказаць усё, што ляжыць у яго на сэрцы.

Такія спатканні будуюць сяброўскія адносіны ў парафіі, дзе кожны можа чуць сябе патрэбным, і мець людзей, якім можна давяраць.

Паводле waladarka.by

для друку для друку