Аплатковая сустрэча ў Катэхетычным каледжы імя Лазінскага вачыма выпускніцы

kaledzh_aplatak1120 снежня 2014 года ў Катэхэтычным каледжы імя Зыгмунда Лазінскага ў Баранавічах адбылася аплатковая сустрэча студэнтаў, выкладчыкаў і гасцей. Выпускнікі таксама завіталі на свята і пакінулі аб ім самыя цёплыя ўспаміны. Заклікаем вас, паважаныя чытачы, перажыць гэты дзень разам з выпускніцай 2014 года Веранікай Сідарэняй.

«Як гэта цудоўна вяртацца туды, дзе заўсёды цябе чакаюць; туды, дзе цябе прымаюць такім, якім ты ёсць, калі трэба падтрымаюць і дапамогуць! Катэхетычны каледж стаў для мяне такой сям’ёй і назаўседы ёю застанецца. Сколько ўсяго тут адбылося і адбываецца! Падыходжу да дзвярэй, сэрца пачынае біцца мацней, аж не верыцца, што я ізноў тут, у такім родным каледжы.

Капліца – незабыўнае і самае дарагое месца ў каледжы. Сюды я прыходзіла, каб пабыць з Езусам, калі было радасна, а таксама, калі хацелася паплакаць разам з Ім. Распачынаецца святая Імша, якую ўзначальвае біскуп Антоній Дзям’янка. Як гэта цудоўна, што наш Пастыр з намі, гэта дадае моцы і радасці! Пасля святой Імшы нас запрашаюць у вялікую залу, дзе студэнты так па-майстэрску прадстаўляюць сцэнку пра Божае Нараджэнне. А вось і самы памятны момант — дзяленне аплаткай! Колькі цёплых і шчырых віншаванняў, колькі любові, колькі дабра і ласкі ў вачах кожнага, хто тут прысутны! А далей вяселыя калядкі і смачныя пачастункі!

Дарагія, вялікі вам дзякуй за магчымасць зноў вярнуцца і пабыць разам з блізкімі для сэрца людзьмі! Прыміце шчырыя віншаванні са святам Божага Нараджэння! Няхай Катэхетычны каледж надалей застаецца цудоўным месцам для духоўнай фармацыі кожнага, хто сюды завітае!»

Вераніка Сідарэня, Ганна Ліцкевіч, тэкст
Бр. Карнэлій Консэк SVD, фота

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі