Аплатковая сустрэча чыгуначнікаў і авіатараў з біскупам Юрыем Касабуцкім

aviatary3У нядзелю, 18 снежня ў 12 гадзін святой Імшой, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі, распачалася аплатковая сустрэча чыгуначнікаў і авіятараў, паведамляе minsk.redemptor.by.

У сустрэчы прынялі ўдзел чыгуначнікі з Польшчы, Мінска, Гатава, Маладзечна, Лучая, Гродна, Ваўкавыска, Парэчча, Свіслачы. У гаміліі падчас святой Імшы біскуп Юрый Касабуцкі звярнуў увагу на тое, каб мы адчынілі сэрцы Езусу Хрысту і запрасілі Яго ў нашае жыццё. Бо «калі Ён будзе машыністам нашага цягніка ў той час наш састаў даедзе да мэты — Нябеснага Валадарства».

Пасля Эўхарыстыі адбылася аплатковая сустрэча. У сямейнай атмасферы чыгуначнікі а таксама авіатары дзяліліся аплаткай, складалі пажаданні, і з радасцю святкавалі.

Фота з архіву кс. Мікалая Ліпскага

для друку для друку