Аплаткавыя сустрэчы малітоўнай групы «Маргарыткі» і душпастырства настаўнікаў прайшлі ў Шчучыне

wn (5)У Шчучыне 13 студзеня прайшла аплаткавая сустрэча малітоўнай групы «Маргарыткі», удзельнікі якой кожны дзень моляцца ў інтэнцыі святароў. А 17 студзеня разам сабраліся настаўнікі і выхавацелі, якія належаць да мясцовага душпастырства настаўнікаў.

Дзвюма групамі займаецца пробашч парафіі а. Вітальд Пяцельчыц SP, які клапоціцца аб іх рэгулярных і сістэматычных сустрэчах.

Кожная сустрэча пачыналася малітвай і дзяленнем аплаткай. Працягам былі традыцыйныя спевы калядак, пад якія ўсе разам адпачывалі.

А. Віталій Слука SP, тэкст

Людміла Казлова, фота

для друку для друку