Аплаткавая сустрэча настаўнікаў і выхавацеляў у Шчучыне

20 студзеня ў кляштары айцоў піяраў сабраліся настаўнікі і выхавацелі, каб падзяліцца аплаткам і скласці шчырыя пажаданні. Традыцыйна распачалося ўсё супольнай малітвай.

За кавай і гарбатай удзельнікі сустрэчы ўзгадвалі найважнейшыя моманты мінулага года, звязаныя з душпастырствам настаўнікаў і выхавацеляў, а было іх нямала. Затым адбылося планаванне будучых мерапрыемстваў. Гучалі таксама і калядныя спевы, якія завяршылі супольную сустрэчу.

Душпастырства настаўнікаў і выхавацеляў у Шчучынскай парафіі існуе з 2013 года. Сустрэчы адбываюцца сістэматычна – кожны месяц. Заснавальнікам душпастырства і яго апекуном з’яўляецца пробашч парафіі а. Вітольд Пяцельчыц SP.

а. Віталій Слука SP, тэкст
Людміла Казлова, фота

для друку для друку