Анёл-Ахоўнік можа ўвайсці ў лагатып 1000-годдзя Брэста

Брэсцкі гарвыканкам праводзіць інтэрнэт-галасаванне на лепшы лагатып і слоган, прысвечаныя 1000-годдзю горада — гэты юбілей адзначаць у Брэсце ў 2019 годзе.

На суд усіх неабыякавых прадстаўлены праекты, дасланыя на конкурс. Прыняць удзел у галасаванні, якое праходзіць да 17 лютага, мае права кожны наведвальнік афіцыйнага сайта гарвыканкама city-brest.gov.by.

Адным з лідэраў галасавання стаў лагатып са слоганам “Горад вялікіх сэрцаў” і выявай архітэктурных сімвалаў Брэста, сярод якіх “Помнік Тысячагоддзя”, які вянчае статуя дабраслаўляючага Анёла-Ахоўніка з крыжам. Першапачаткова аўтары хацелі ўсталяваць тут статую Багародзіцы, але ў шматканфесійным горадзе не змаглі дамовіцца аб кананічнай выяве Божай Маці, прымальнай для вернікаў усіх канфесій.

katolik-gomel.by

для друку для друку