Андрэйкі для дзяцей і моладзі прайшлі ў Лынтупах

Адвэнт, што распачнецца ў гэту нядзелю, і парафіяльны  адпуст у гонар святога Андрэя Апостала  сталі падставай для таго, каб у сераду, 28 лістапада, у нашым парафіяльным  араторыі  адбылася святочная сустрэча — Андрэйкі.

У забавах прынялі ўдзел 60 дзяцей з Лынтупаў і Палесся.  Дзеці мелі магчымасць разам патанцаваць, прыняць удзел у шматлікіх конкурсах і атрымаць прызы. Быў таксама салодкі стол, дзе дзеці частаваліся цукеркамі і печывам. Сустрэча прайшла ў вельмі радаснай атмасферы.

с. Люцына Вонс BDNP, тэкст і фота

для друку для друку