«Андрэйкі» ў стылі рэтра прайшлі ў Браславе

braslau29 лістапада ў браслаўскай парафіі адбылася доўгачаканая сустрэча моладзі ў рэтра-стыле. На так званыя “Андрэйкі” (апошні дзень перад Адвэнтам, літургічны ўспамін св. Апостала Андрэя) прыехала моладзь з Полацкай і Мёрскай парафій.

Праграма была вельмі насычанная і цікавая. Усе удзельнікі вылучаліся сваімі незвычайнымі ўбраннямі. Хочацца зазначыць цудоўную працу моладзі полацкай парафіі, якая падрыхтавала для нас шыкоўны танец. Вельмі падабаліся хлопцам і дзяўчатам гульні, калектыўныя танцы і розныя забавы. Атмасфера нашай вечарынкі была шыкоўнай, напоўненай весялосцю, сустрэчамі з сябрамі і знаёмствамі з новымі людзьмі, кожны мог адчуць рэтра-стыль.

braslau1

braslau2

Спадзяюся, што кожны з удзельнікаў застаўся задаволены гэтай сустрэчай і вынес для сябе нешта станоўчае. Сябры, мы добра адпачылі, а зараз нашай мэта — падумаць аб тым, што дрэннае з нашага жыцця мы выкінем і чым добрым гэта заменім. Адвэнт — час падрыхтоўкі да Божага Нараджэння, час развагі аб нашым жыцці і нашых учынках, час, калі кожны з нас павінен адрачыся ад нечага дрэннага, замяніўшы гэтае дрэннае нечым светлым, добрым, патрэбным іншым людзям. Давайце разам рабіць добрыя ўчынкі і радаваць імі ўсіх, хто мае патрэбу ў дапамозе!

Караліна Жэбрык, waladarka.by

для друку для друку