Амерыканскія СМІ: Папа Францішак заваяваў сэрцы вернікаў

america_smiПапа Францішак заваяваў сэрцы амерыканцаў, напісала аўтарытэтнае выданне “The Washington Post”, падводзячы вынікі Апостальскага падарожжа Святога Айца ў Злучаныя Штаты Амерыкі, якое завяршылася 28 верасня 2015 г. Паводле журналіста Марка Фішэра, тыя, хто жадаў убачыць “Папу-палітыка”, разачараваліся, таму што ў краіну прыбыў сапраўдны пастыр. У гэтай якасці ён падарожнічаў і прапаведваў, дадаў аўтар.

Ватыканскае радыё паведамляе, што “The Financial Times” звярнула ўвагу на заклік Святога Айца да біскупаў аб неабходнасці прыняцця зменаў у грамадстве, якое пастаянна эвалюцыяніруе. Выданне падкрэсліла, што Папа заклікаў амерыканскіх іерархаў спаўняць сваю пастырскую місію, не дазваляючы паралізаваць сябе страхам перад пераменамі, якія перажывае сучаснае грамадства. Звяртаецца таксама ўвага на тое, што на працягу свайго візіту ў ЗША, Пантыфік шматразова падкрэсліваў важнасць інстытута сям’і.

“USA Today” адзначыла, што Францішак здолеў усяго некалькімі словамі крануць шматлікія сэрцы, у сваім простым і непасрэдным стылі, уздымаючы самыя далікатныя і тэрміновыя тэмы. Паводле выдання, чаканні амерыканцаў ад візіту Святога Айца споўніліся з лішкам.

Папулярнае выданне “The Guardian” пераканана, што візіт Папы будзе мець станоўчыя плёны ў доўгай перспектыве. Газета прывяла на сваіх старонках меркаванне, што раніцай пасля падарожжа Францішка “краіна прачнецца як звычайна, але праз некалькі дзён яе прабуджэнне будзе іншым: салодкім, вельмі салодкім”.

для друку для друку