Амерыканская архідыяцэзія замовіла рэкламу, якую будуць паказваць у кінатэатрах

amerykanskaja_arxidyjacezijaСотні людзей сядзяць у кінатэатры, глядзяць на вялікі экран і чакаюць фільма. Гэтым вырашыла скарыстацца архідыяцэзія Новага Арлеана, каб запрасіць усіх у свае святыні.

З 15 ліпеня на вялікія экраны выйшаў 15-секундны ролік, у якім гледачам прапаноўваюць падумаць пра «сяброўства, мэту і служэнне» мясцовага Касцёла.

«Ідэя з’явілася пасля вызначэння мэтаў і прыярытэтаў архідыяцэзіяльным сінодам. Мы імкнёмся звярнуцца да людзей, з якімі звычайна не сустракаемся, запрасіць тых, хто можа быць не знаёмы з Касцёлам ці перастаў хадзіць на Імшу», — кажа адказная за знешнія кантакты архідыяцэзіі Сара МакДональд.

У свет выйшлі дзве версіі ролікаў, кожная з якіх заканчваецца словамі арцыбіскупа Грэгары М. Аймонда, які ў кадры стаіць з групай маладых людзей: «Вітаем усіх! Далучайцеся да нас!»

Ролікі будуць паказваць ва ўсіх буйных кінатэатрах цэнтральнага Новага Арлеана цягам 12 месяцаў.

Магчыма, што відэазвароты будуць ісці перад фільмамі, якія не звязаны з Касцёлам, аднак «наша задача як прапаведнікаў пашыраць добрую навіну Евангелля на ўвесь свет», кажа Сара МакДональд.

«Будзе добра, калі пераменіцца сэрца хоць аднаго чалавека, які прыйшоў на фільм, які мы з маральнага пункту гледжання не падтрымліваем», — адзначае яна.

catholic.by са спасылкай на Osv.com

для друку для друку