Алімпіяда ў Рыа з’яўляецца сведчаннем узрастаючага інтарэсу спартсменаў да рэлігіі

alimpijada«Алімпіяда ў Рыа-дэ-Жанейра з’яўляецца сведчаннем узрастаючага месца для рэлігіі ў жыцці спартсменаў», — лічыць намеснік сакратара Папскай рады па культуры іспанскі святар Мельхор Санчэс дэ Тока-і-Аламеда, які адказвае за ўзаемадзеянне з МАК і іншымі спартыўнымі структурамі. Нядаўна ён прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця Гульняў у Бразіліі ў якасці афіцыйнага ганаровага госця, хоць Апостальская Сталіца і не мае свайго Нацыянальнага алімпійскага камітэта.

Па словах манс. Санчэса, свет спорту пастаянна сутыкаецца з рэлігійнымі момантамі, паколькі вера з’яўляецца адным з важных аспектаў жыцця многіх спартсменаў.

«Практычна з Алімпійскіх гульняў у Лондане мы бачым павялічаную цікавасць гульцоў да веры і рэлігіі. А асабліва гэта было бачна на Паралімпійскіх гульнях у тым жа Лондане, дзе рэлігійнае вымярэнне удзельнікаў было ўжо відавочна прысутным », — дадаў святар.

Ён адзначыў, што ў Алімпійскай вёсцы і ў іншых месцах — аэрапортах і гасцініцах Рыа-дэ-Жанейра — месцы для малітвы размешчаныя зручна і ствараюць «асаблівую прастору для рэлігіі і міжрэлігійнага дыялогу».

Таксама прадстаўнік Ватыкана нагадаў, што з 5 па 7 кастрычніка ў Рыме па ініцыятыве Папскай рады па культуры адбудзецца першая міжнародная і міжрэлігійнага канферэнцыя аб веры і спорце, у якой прымуць удзел Папа Францішак, генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун і прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта Томас Бах . У час форуму ўдзельнікі пастараюцца зразумець, якім чынам спорт і вера разам могуць садзейнічаць стварэнню больш інклюзіўнага грамадства, пашыраць грамадзянскі ўдзел і спрыяць здароўю, цэласнасці і паўнаце чалавечай асобы, каб адказаць на асноўныя выклікі, кінутыя сёння чалавецтву.

sib-catholic.ru

для друку для друку