Студэнты БелДУТа Раман Рошчанка і Дзмітрый Башмак працягваюць працаваць над праектам па аднаўленні гістарычнага аблічча галоўнай плошчы Гомеля. Нагадаем, да 1940 года там размяшчаўся будынак касцёла.
Зараз архітэктары-энтузіясты намалявалі святочны кадр і паказалі, што аднаўленне ўзарванага каталіцкага храма дазволіла б павялічыць пешаходную прастору перад драмтэатрам і перанесці туды ёлку.
