- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Актуалізаваная праграма ўрачыстасці ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай

Мы знаёмім вас з актуалізаванай праграмай ўрачыстасцяў у гонар Маці Божай Будслаўскай у Нацыянальным санктуарыі, якія праходзяць на тэму «Каралева сем’яў, маліся за нас».

 

 

 

БУДСЛАЎ 2019. ПРАГРАМА

5 ліпеня, пятніца

13.00–17.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў пробашчам будслаўскай парафіі кс. Дзмітрыем Дубовікам
17.30 — прэзентацыя каталіцкай прэсы, прысвечаная 25-годдзю часопiса «Дыялог» (заснаваны ў студзені 1994 г.), і новых выданняў выдавецтва Pro Christo
18.00 — св. Імша з удзелам новапрэзбітэраў; цэлебрацыю ўзначальвае біскуп Казімір Велікаселец, які сёлета адзначае 20-годдзе біскупскага пасвячэння і 35-годдзе святарства
20.00 — Акафіст у суправаджэнні хору Грэка-Каталіцкай Царквы
20.30 — Марыйныя нешпары
21.30 — рахунак сумлення
22.00 — прэзентацыя сямейных рухаў Беларусі
23.30 — працэсія са свечкамі і з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай

6 ліпеня, субота

0.00 — урачыстая св. Імша; цэлебрацыю ўзначальвае Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр
2.00 — моладзевая праграма ў намётавым гарадку
2.00 — Боская Літургія паводле грэка-каталіцкага абраду
4.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту
5.30 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
6.00 — Фацімскі ружанец
7.30 — св. Імша перад абразом Маці Божай у базыліцы (на польскай мове); цэлебрацыю ўзначальвае біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка
8.30 — прэзентацыя Рады па справах сям’і пры ККББ
9.00 — прэзентацыя каталіцкай прэсы, прысвечаная 25-годдзю часопiса Ave Maria (заснаваны ў лістападзе 1994 г.) і новых выданняў выдавецтва Pro Christo
10.00 — урачыстая св. Імша і Эўхарыстычная працэсія; цэлебрацыю ўзначальвае арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, старшыня ККББ, які сёлета адзначае 30-годдзе біскупскага пасвячэння

Напрыканцы літургіі адбудзецца прэзентацыя паслясінадальнай Апостальскай адгартацыі Папы Францішка Christus Vivit, прысвечанай моладзі, і катэхізіса для моладзі YOUCAT.

На працягу ўсіх урачыстасцяў у Будславе можна прыступіць да сакраманту пакаяння.

Catholic.by [1]