Акцыя “Кветкі для кардынала” праходзіць у Нарачы

svezhie-tsvetyВернікі нарачанскай парафіі рыхтуюцца адзначыць пятую гадавіну са дня смерці кардынала Казіміра Свёнтка, якая прыпадае на 21 ліпеня.

Зараз у нарачанскай парафіі праходзіць акцыя “Кветкі для кардынала”. Падчас гэтай акцыі вернікі збіраюць грошы, на якія потым будуць куплены кветкі і ў дзень смерці Казіміра Свёнтка перададзены ў Пінск. Дарэчы, такая акцыя ўжо праводзілася ў парафіі да 100-годдзя з дня нараджэння кардынала, паведамляе naracz.na.by. Тады не толькі дарослыя, але моладзь і дзеці, якія спатыкалася з Казімірам Свёнткам ці ведалі пра яго толькі з аповедаў, далучыліся да гэтай акцыі.

21 ліпеня, у пятую гадавіну смерці Казіміра Свёнтка, у Нарачы будзе цэлебравацца святая Імша за святой памяці першага беларускага кардынала.

для друку для друку