Акцыя «Дапаможам дзецям сабрацца ў школу» прайшла ў Бабруйску

28 жніўня валанцёры рэлігійнай місіі “Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас” разам з братам Андрэем Жылевічам OFM Cap наведалі парафію Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску.

Babruisk_11

Пры дапамозе замежных партнёраў «Карытас» дапамог сабрацца ў школу амаль 70 дзецям са шматдзетных, прыёмных і малазабяспечаных сем’яў, паведамляе caritas-minsk.by

Сёстры дамініканкі, якія працуюць у парафіі, зладзілі для дзяцей і бацькоў свята з выездам на прыроду, дзе адбылася святая Імша з асвячэннем школьных прыладаў. Брат Андрэй Жылевіч з валанцерамі «Карытас» уручыў дзецям падарункі. Пасля для дзяцей і дарослых былі арганізаваны гульні і забавы, а таксама смачны шашлык.

Babruisk_15

для друку для друку