Акрываўленая сутана св. Яна Паўла II перададзена ў Санктуарый у Кракаве

IS_DSC_001У 34-ю гадавіну замаху на жыццё Папы Рымскага Яна Паўла II, Яго асабісты сакратар кардынал Станіслаў Дзівіш перадаў у Санктуарый Святога Яна Паўла II у Кракаве бясцэнную рэліквію. Гэта акрываўленая сутана, у якую святы Ян Павел II быў апрануты 13 мая 1981 года. У гэты дзень, падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы Святога Пятра забойца Мехмед Алі Агджа паспрабаваў забіць Папу.

Як паведамляе sanktuariumjp2.pl, падчас прэс-канферэнцыі, кардынал Дзівіш расказаў пра тыя балючыя хвіліны, якія адбыліся 34 гады таму. «Пантыфік страціў 3/4 крыві, быў непрытомны. У рэшце рэшт, лекары сказалі, што трэба ўдзяліць апошняе намашчэнне», — прыпомніў мітрапаліт Кракава. Гэтая рэліквія, — сказаў іерарх — гэта таксама знак цуду выратавання Яго жыцця. Маці Божая Фацімская выратавала Яму жыццё».

Пасля прэс-канферэнцыі адкрылі месца, дзе знаходзіцца рэліквія. Таксама прыняла ўдзел у цырымоніі адкрыцця сястра Табіяна, якая ў дзень нападу прывезла сутану з бальніцы ў Ватыкан. «Цяжка было трымаць яе даўжэй у доме. Няхай яна будзе сведкам гэтага нападу, але і сведкам велічы Яна Паўла II», — сказаў кардынал.

IS_DSC_4323

У цяперашні час неацэнная рэліквія знаходзіцца ў вітрыне ў Санктуарыі Святога Яна Паўла II у Кракаве.

IS_DSC_002 IS_DSC_4354

для друку для друку