- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Айцы-рэдэмптарысты правялі Святыя Місіі ў парафіях у Раготне і Стараельні

rahotna_misji30 [1]На восем дзён, з 19 па 26 чэрвеня, аг. Раготна ператварыўся ў цэнтр духоўнага жыцця. Тут праходзілі Святыя Місіі. Праводзілі іх айцы-рэдэмптарысты Анджэй Ядкоўскі і Валерый Мазюк.

Восем місійных дзён праляцелі незаметна. Былі і радасныя, і хвалюючыя моманты. Але абыякавых не было!

Падчас Місій праводзіліся сустрэчы з дзецьмі, моладдзю, бацькамі, а таксама з людзьмі пажылымі і хворымі. Нікога не пакінуў раўнадушным Крыжовы Шлях па вуліцах аграгарадка. Многа сямейных пар прыйшло на аднаўленне сужэнскай прысягі. Многалюдным і ўрачыстым быў фэст у гонар святога Яна Хрысціцеля. Многа вернікаў збіралася на вечаровае набажэнства са свечкамі — Марыйны заклік.

Кожны дзень мы слухалі мудрыя, шчырыя, павучальныя навукі айцоў-місіянераў, якія заставілі нас па-новаму на ўсё паглядзець, перажыць, дапамаглі ажывіць нашую веру.

У апошні дзень Святых Місій, 26 чэрвеня, быў пастаўлены і асвечаны Місійны Крыж, які спачатку мужчыны, узяўшы на плечы, пранеслі вакол касцёла. А парафіяне ішлі за імі ў працэсіі і неслі ў руках свае маленькія крыжы.

rahotna_misji18 [2]

Закончыліся Святыя Місіі ўрачыстай Імшой з благаслаўленнем, які ўдзялілі айцы-місіянеры.

Акрамя парафіі ў Раготне, Святыя Місіі праводзіліся ў парафіі Святой Тройцы ў касцёле Стараельні і ў капліцах у Лапушна і ў Данілавічах.

rahotna_misji12 [3]

Мы, вернікі парафій Анёлаў Ахоўнікаў у Раготна і Святой Тройцы ў Стараельні, дзякуем Богу і нашаму пробашчу ксяндзу Віктару Захарэўскаму, за тое што Святыя Місіі ў нас адбыліся, а айцу Анджэю і айцу Валерыю за працу, малітву і за тое, што дапамагаюць знайсці Бога ўсё большай колькасці людзей.

Ганна Анацка, тэкст
Валерый Пачук, фота